Книга
Мястэчкі і вескі Беларусі. Падарожжа з Жыгамонтам
Подробности
Описание
У камянёў доўгая памяць - сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы Падарожжа з Жыгамонтам (раней выходзіла на беларускім тэлебачанні пад назвай Падарожжа дылетанта, Прыгоды дылетанта і Новыя прыгоды дылетанта), выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны следлюдзей, якія ўладБелкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім,
Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць.
