Книга
Беларуская літаратура ХХ-ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага
Подробности
Описание
Праблема рэцэпцыі глабальнага і прэзентацыі самабытнага даследуецца з улікам апошніх дасягненняў гісторыкатэарэтычнай думкі на прыкладзе творчасці беларускіх празаікаў, паэтаў і драматургаў. Разглядаецца рэцэпцыя беларускай літара турнай класікі пачатку ХХ стагоддзя ў Італіі. Працягваюцца і істотна ўзбагачаюцца традыцыі нацыянальнага літаратуразнаўства, больш глыбока раскрываецца сутнасць разглядаемай праблемы, асэнсоўваюцца роля, значэнне і месца спадчыны беларускіх пісьменнікаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах на якасна новым узроўні.
Манаграфія будзе запатрабавана навуковымі і навуковапедагагічнымі ўстановамі пры распрацоўцы курсаў і спецсемінараў па гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст., а таксама шырокім колам чытачоў, усімі, хто цікавіцца роднай літаратурай.
